Аліна Харысава / Еўрарадыё
Сілавікі падрабілі тг-акаўнт паліталагіні Аліны Харысавай. З яго цяпер пішуць іншым карыстальнікам Тэлеграма. Будзьце ўважлівыя, і калі атрымаеце нешта ад акаўнта @harysava — ведайце, што гэта спроба ўцягнуць вас у дрэнную гульню.
Увогуле, калі піша нехта незнаёмы, ці чалавек "з іншага жыцця", з якім вы працяглы час не камунікавалі, — гэта нагода не толькі ўзрадавацца аднаўленню страчанай сувязі, але і прыгадаць пра інфармацыйную бяспеку.
Паспрабуйце верыфікаваць кантакт праз агульных знаёмых. Задайце пытанні, адказы на якія можаце ведаць толькі вы і ваш суразмоўца. І толькі атрымаўшы пацвярджэнні, пачынайце змястоўны дыялог.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут