З'явіўся бясплатны анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы

13/08/2021 - 20:44

З'явіўся бясплатны анлайн-курс па вывучэнні беларускай мовы. Грамадская кампанія "Годна" распачала моўнае шоу "Гоман". Яго вядоўцы — Андрусь Такінданг і Аляксей Шэін. Анлайн-курс уключае 12 заняткаў. У межах курса "сабранае самае важнае пра беларускую мову": карысны кантэнт, моўны гумар, цікавосткі пра Беларусь, выбарка найлепшага з беларускай культуры.

"Стваральнікі абяцаюць, што вы станеце вольна гаварыць па-беларуску, калі пройдзеце ўсе заняткі", — піша прэс-служба "Годна".

Першы выпуск прысвечаны словам вітання, развітання, просьбы і падзякі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі