З'явіліся першыя фота вызваленых абаронцаў "Азоўсталі"

29/06/2022 - 20:06

Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны апублікавала першыя здымкі вызваленых абаронцаў "Азоўсталі". 

Як паведамляла Еўрарадыё, сёння праз абмен ваеннапалоннымі ва Украіну вярнуліся 144 байцы. Сярод іх — 95 абаронцаў легендарнай "Азоўсталі".

"Большасць з іх цяжка параненыя. Адразу пасля вызвалення ўсе нашы героі атрымалі медыцынскую дапамогу і належны догляд", — паведамляюць ва ўкраінскай разведцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі