З'явіліся фота "першага беларускага электрамабіля" знутры

10/09/2022 - 16:51

Удзень 10 верасня з'явіліся фоты "першага беларускага электрамабіля" звонку. ​Машыну прэзентавалі на ралі Minsk ELECTRO-2022. Яе прыдзірліва агледзеў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.

А бліжэй да вечара з'явіліся фоты таго, як аўто выглядае знутры. Нельга сказаць, што ў прататыпа ёсць нейкі закончаны салон. Ён недароблены, а прыборная панэль у драпнінах. Відавочна, што на вытворчасць аўтамабіля не хапіла ці часу, ці грошай, ці і таго, і таго.

Цікавая дэталь: распрацоўшчыкі кажуць, што прэзентаванае сёння аўто развівае максімальную хуткасць за 6 секунд. Але не кажуць, што гэта за хуткасць. Наўрад ці пры такім корпусе яна будзе высокай.

Як "першы беларускі электрамабіль" выглядае знутры

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі