З'явіліся фатаздымкі катэджа Алексіевіч, купленага на Нобелеўскую прэмію

26/09/2016 - 06:17

У інтэрнэце з'явіліся фотаздымкі катэджа ў Сілічах, які пісьменніца Святлана Алексіевіч набыла на Нобелеўскую прэмію. Фотавыявы інтэр'ераў катэджа і сада ў фэйсбуку абнародавала журналістка "Народнай волі" Алена Малочка. Яна зрабіла фатаграфіі, рыхтуючы матэрыял для сваёй газеты, адзначае nn.by.

Раней паведамлялася, што пасля атрымання Нобелеўскай прэміі па літаратуры Алексіевіч набыла кватэру ў Мінску і дом з участкам у Сілічах.

У сваім каментары ў фэйсбуку Малочка напісала пра катэдж пісьменніцы: "Яна аддае перавагу рустыкальнаму стылю". Гэты стыль робіць акцэнт на грубай прыроднай прыгажосці і на выкарыстанні натуральных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі