Скончыўся чэмпіянат Беларусі па футболе: вынікі 30-га тура і турніру

29/11/2026 - 15:09

"МЛ Віцебск" другі сезон запар становіцца чэмпіёнам Беларусі / АБФФ

Трыма матчамі 29 лістапада завяршыўся 30-ы тур чэмпіянату па футболе. Навічок Вышэйшай лігі — "Баранавічы" — на пераможнай ноце завяршылі турнір, абыграўшы "Тарпеда-БелАЗ" з лікам 2:1.

"Дынама-Брэст" абыграла "Славію" — 1:0 і заняло чацвёртае месца ў турнірнай табліцы.

"Нёман" прайграў "Гомелю" — 2:3 — і заняў пятае месца.

Нагадаем, што "МЛ Віцебск" другі год запар становіцца чэмпіёнам Беларусі, а БАТЭ вылятае ў Першую лігу.

"Букмекеры" абаранілі чэмпіёнскі тытул, мінскае "Дынама" становіцца срэбраным прызёрам турніру, а "Іслач" забірае бронзу. 

Для каманды з Мінскай вобласці — гэта лепшы вынік за гісторыю выступлення ў эліце з 2016 года і першыя медалі. Каманда раней двойчы была фіналістам Кубка Беларусі — у 2021 і ў 2024 гадах.

Для БАТЭ — гэта горшы сезон у гісторыі клуба. 15-разовы чэмпіён Беларусі ўпершыню пакідае элітны дывізіён. Разам з барысаўчанамі ў Першую лігу пераходзіць "Нафтан".

Прапіску ў эліце захоўваюць "Дняпро" і "Белшына". 

"Арсенал" згуляе са "Слуцкам" за права выступаць у Вышэйшай лізе ў 2027 годзе. Гульні пройдуць 2 і 5 снежня.

Вынікі ўсіх матчаў 30-га тура:

Спіс лепшых бамбардзіраў:

Лепшыя брамнікі:

Выніковая турнірная табліца:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі