З'явілася відэа, як у Асіповічах у аварыю трапіла машына Дэпартамента аховы

13/08/2019 - 09:27

З'явілася відэа, як позна ўвечары 12 жніўня ў Асіповічах у аварыю трапіла машына Дэпартамента аховы МУС, што ехала на спрацоўванне ахоўнай сігналізацыі. Дарогу ёй не саступіў аўтамабіль "Фольксваген", які рухаўся па другаснай дарозе. Ім кіраваў 54-гадовы жыхар Паставаў. Абодва кіроўцы былі цвярозыя. Міліцыянера-вадзіцеля шпіталізавалі, у яго цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. А вось кіроўца "Фольксвагена" і два яго пасажыры сур'ёзна не пацярпелі. Раней яго двойчы прыцягвалі да адказнасці за перавышэнне дапушчальнай хуткасці руху. У дачыненні яго распачалі адміністрацыйны працэс, інфармуе прэс-служба міліцыі Магілёўскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі