З'явілася відэа, як над ЗША выбухнуў астэроід

03/06/2016 - 14:29

З'явілася відэа, як над ЗША выбухнуў астэроід. На некалькі секунд успышка асляпіла відавочцаў здарэння. Інфармацыі пра разбурэнні ці ахвяры няма.

NASA адзначае, што дыяметр астэроіда, які раніцай у чацвер увайшоў у атмасферу нашай планеты, складаў 3 метры, вага — дзясяткі тон. Ён ляцеў з хуткасцю каля 64,7 тысяч кіламетраў за гадзіну. Астэроід згарэў у атмасферы і не дасягнуў Зямлі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі