Зяленскі выказаўся наконт вызвалення Беларусі

28/08/2023 - 06:33

Наталля Масяйчук нагадвае Уладзіміру Зяленскаму пра заяву Святланы Ціханоўскай / Кадр з відэа

Уладзімір Зяленскі выказаўся наконт вызвалення Беларусі. Пасля інтэрв'ю з прэзідэнтам Украіны журналістка Наталля Масяйчук уключыла запіс са словамі Святланы Ціханоўскай. "Ціханоўская", — сказаў Зяленскі, пабачыўшы, што менавіта яму даюць паслухаць. У пачатку лета ў Масяйчук у інтэрв'ю спыталася ў Ціханоўскай, ці не звернецца яна ў пэўны момант да прэзідэнта Украіны з просьбай дапамагчы вызваліць Беларусь? "Я гэтага не выключаю", — адказала кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.

"На маю думку, як будзе. Шчыра. Я лічу, што ўкраінская перамога паставіць кропку. І я буду вельмі рады за супольнасць гэтых краін. Не толькі Беларусі. Гэта будзе пытанне неаб'яднанай Малдовы, і пытанне Грузіі. Я ўпэўнены, што перамога Украіны дасць магчымасць палітычнаму рашэнню, дэмакратыі і вяртанню цэласнасці гэтых дзяржаў... Я ўпэўнены. І не трэба думаць спадарыні Ціханоўскай пра арміі іншых дзяржаў", — сказаў Уладзімір Зяленскі.

У згаданым інтэрв'ю Святлана Ціханоўская таксама казала, што "толькі адных "каліноўцаў" не хопіць, нам найперш патрэбна магутная падтрымка ўнутры краіны".

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі