Зяленскі вярнуў Саакашвілі ўкраінскае грамадзянства

28/05/2019 - 15:21

Уладзімір Зяленскі сваім указам вярнуў Міхаілу Саакашвілі ўкраінскае грамадзянства, перадае Громадське. Ён выдаў адмысловы ўказ, які адмяняе рашэнне Пятра Парашэнкі

Сам Саакашвілі ўжо напісаў у Фэйсбуку: "Дзякуй прэзідэнту Зяленскаму! Слава Украіне!" 

Раней Зяленскі назваў экс-кіраўніка Адэскай вобласці "абаронцам дэмакратыі Украіны". А Саакашвілі заяўляў, што Зяленскі "не падобны ні да аднаго з кандыдатаў".

Папярэдні прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка 26 ліпеня 2017 года пазбавіў Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства. Ніякіх заяваў з гэтай нагоды ні прэзідэнт, ні супрацоўнікі адміністрацыі не рабілі. Пасля гэтага ў верасні 2017 Саакашвілі незаконна перасёк дзяржаўную мяжу Украіны з боку Польшчы. Пасля гэтага яму да 2021 года забаранілі ўезд ва Украіну.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі