Зяленскі назваў сваю дату дэбатаў — яна не супадае з датай Парашэнкі

08/04/2019 - 10:35

Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім чарговым відэароліку назваў сваю дату дэбатаў перад другім турам выбараў. Зяленскі прызначыў дэбаты на 19 краісавіка. Правесці іх прапануецца на 70-тысячным стадыёне "Алімпійскі". 

Раней дзейны кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка таксама назваў дату дэбатаў — 14 красавіка. 

Між тым, Цэнтрвыбаркам Украіны заявіў, што дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты павінны адбыцца за кошт дзяржаўнага бюджэту ў студыі "Суспільного" тэлебачання. Паводле Закона "Аб выбарах прэзідэнта Украіны" яны мусяць праходзіць у жывым эфіры ў апошнюю пятніцу перад паўторным галасаваннем паміж 19-й і 22-й гадзінамі. 

Другі тур выбараў ва Украіне пройдзе 21 красавіка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі