Зяленскі адказаў пра наданне грамадзянства беларусам, якія ваююць за Украіну

26/08/2022 - 18:23

Пытанне пра ўкранскае грамадзянства для замежнікаў, якія ваююць за Украіну, вырашаецца: ужо ініцыяваныя заканадаўчыя змены. Так прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адказаў на петыцыю, апублікаваную на пачатку чэрвеня. У ёй прапаноўвалася надаваць украінскае грамадзянства замежным добраахвотнікам, у тым ліку беларусам, па паскоранай працэдуры. 

Аўтары звароту нагадвалі, што беларусы, якія тарпляюць у палон, не абароненыя міжнароднымі канвенцыямі як ваеннапалонныя, іх абмен немагчымы, а на радзіме ім пагражае крымінальная адказнасць — аж да смяротнай кары.

Менш чым за тры месяцы пад петыцыяй падпісаліся больш за 28 тысяч чалавек. Для разгляду неабходна 25 тысяч.

У сваім адказе Зяленскі таксама адзначае, што ўжо неаднаразова выдаваў указы пра наданне грамадзянства Украіны замежным добраахвотнікам. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі