Звычайны дом на беразе возера пераўтварыўся ў ледзяны

14/03/2017 - 08:11

У амерыканскім штаце Нью-Ёрк звычайны дом на беразе возера Антарыё ператварыўся ў ледзяны. Як інфармуе "Бі-Бі-Сі", падчас шторму пырскі аблілі будынак, а пасля вада замерзла. Фота зрабіў і апублікаваў фатограф Джон Кука. Дарэчы, некаторыя карыстальнікі сацсетак палічылі, што фатограф распырскаў... пену вакол дома. Пасля гэтага, каб даказаць праўдзівасць здымкаў, Кука апублікаваў відэа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі