ЗВР Беларусі за месяц павялічыліся амаль на 104 млн долараў

07/08/2017 - 08:23

Золатавалютныя рэзервы Беларусі за месяц павялічыліся амаль на 104 млн долараў альбо на 1,6%. Па папярэдніх дадзеных на 1 жніўня яны склалі 6 млрд 664 млн 800 тысяч долараў. У чэрвені 2017-га ЗВР павялічыліся на 1 млрд 322,1 млн долараў (на 25,2%), а за першыя сем месяцаў года золатавалютныя рэзервы выраслі на 1 млрд 737 млн 600 тысяч долараў (на 35,3%), інфармуе прэс-служба Нацбанка.

Адзначаецца, што ў мінулым месяцы павелічэнню міжнародных рэзервовых актываў садзейнічала паступленне сродкаў ад продажу аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту манетарнага золата, пакупка валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы. Таксама ў ліпені павялічыўся аб’ём сродкаў у замежнай валюце на карэспандэнцкіх рахунках банкаў у Нацбанку.

Беларускі ўрад і Нацыянальны банк патрацілі на выкананне знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце каля 533 мільёнаў долараў ЗША.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі