Лукашэнка і Хурэлсух падчас візіту беларускага кіраўніка ў Манголію ў 2024 годзе / БелТа
У Беларусь ляціць прэзідэнт Манголіі. Гэта першы ў гісторыі візіт у Мінск кіраўніка мангольскай рэспублікі.
26 кастрычніка Ухнаагійн Хурэлсух правядзе перамовы з Лукашэнкам. Будзе абмяркоўвацца выкананне дамоўленасцяў, заключаных падчас паездкі беларускага кіраўніка ў Манголію 2 гады таму, а таксама бакі вызначаць кірунак далейшых сумесных дзеянняў.
Чакаецца, што акцэнт будзе зроблены на ўзаемавыгадныя гандлёва-эканамічныя праекты і паглыбленне ўзаемадзеяння ў прамысловасці і АПК. А яшчэ будзе падпісаная Дарожная мапа развіцця супрацоўніцтва на наступныя тры гады. Не абыдзецца без абмеркавання палітычных тэмаў.
Прэс-слубжа мангольскага лідара піша, што Ухнаагійн Хурэлсух паляцеў у Мінск па запрашэнні Лукашэнкі. Цягам трох дзён кіраўнік Манголіі сустрэнецца з Наталляй Качанавай, Аляксандрам Турчыным і Ігарам Сергеенкам. У гэты час у Мінску пройдуць "Дні мангольскай культуры" а таксама Мангольска-беларускі бізнес-форум.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут