ЗША заклікалі РФ пагадзіцца на стварэнне дэмілітарызаванай зоны

29/08/2022 - 19:49

ЗША заклікалі Расію пагадзіцца на стварэнне дэмілітарызаванай зоны вакол Запарожскай АЭС, у абстрэлах якой Расія і Украіна ў апошнія тыдні абвінавачваюць адна адну. Каардынатар па стратэгічных камунікацыях Савета нацбяспекі Злучаных Штатаў Джон Кірбі мяркуе, што кантраляваная сітуацыя на станцыі была б самым бяспечным варыянтам, паведамляе "Голас Амерыкі".

Кірбі падкрэслівае, што адміністрацыя Джо Байдэна падтрымлівае візіт місіі МАГАТЭ на Запарожскую АЭС.

Запарожская АЭС і горад Энергадар амаль з самага пачатку вайны знаходзяцца пад кантролем расійскіх войскаў, якія там размясцілі вайсковую тэхніку. Нядаўна ўпершыню ў гісторыі адбылося поўнае адключэнне Запарожскай АЭС ад энергасеткі Украіны.

"Патрэбны такі міжнародны ціск, які прымусіць акупантаў неадкладна выйсці з тэрыторыі Запарожскай АЭС", лічыць прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі