ЗША вітаюць вызваленне беларускіх палітвязняў

04/07/2024 - 13:13

Палітвязні, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

Амбасада ЗША ў Беларусі прывітала навіну пра вызваленне некаторых беларускіх палітвязняў.

Разам з тым амерыканскія дыпламаты заклікаюць, каб рэжым Лукашэнкі вызваліў астатніх. Адпаведны пост ад імя намесніка памочніка дзяржсакратара Крыстафера Сміта з'явіўся 4 ліпеня ў акаўнце амбасады ЗША ў сацсетцы X.

"Мы вітаем навіну аб вызваленні некаторых з найбольш уразлівых палітычных зняволеных Беларусі. Больш за 1400 палітвязняў застаюцца несправядліва затрыманымі. Мы заклікаем іх неадкладна вызваліць і пацвярджаем нашу прыхільнасць правам чалавека і дэмакратыі ў Беларусі", гаворыцца ў заяве.

2 ліпеня, як расказвала Еўрарадыё, Аляксандр Лукашэнка анансаваў выхад некаторых палітвязняў — пераважна цяжкахворых. 3 ліпеня сапраўды некалькіпалітвязняў былі выпушчаныя з-за кратаў. Праваабаронцы "Вясны" кажуць, што ім вядомыя прозвішчы як мінімум дзевяці такіх палітвязняў. Публічна было абвешчана толькі пра выхад анкахворага палітвязня Рыгора Кастусёва.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі