Падчас выпрабаванняў / NASA
26 кастрычніка ЗША правялі выпрабаванні "кампанентаў гіпергукавой зброі". Яны прайшлі на палігоне NASA ў Вірджыніі. Падчас выпрабаванняў была запушчаная зандуючая ракета, праведзеныя 11 розных эксперыментаў. Вайсковае камандаванне ацаніла іх як паспяховыя. Яшчэ адзін запуск падобнай ракеты запланаваны на 27 кастрычніка. У чацвер будуць працягнутыя і эксперыменты ў межах распрацоўкі гіпергукавой зброі, паведамляе cnn.com. Першыя ж такія выпрабаванні ў ЗША прайшлі год таму.
Пентагон пачаў у прыярытэтным парадку распрацоўваць гіпергукавую зброю пасля таго, як Кітай у 2021 годзе абвясціў аб паспяховых гіпергукавых запусках, а Расія ў 2022-м пачала выкарыстоўваць гіпергукавыя ракеты супраць Украіны.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут