Марка Рубіа / Reuters / Scanpix
ЗША перастануць быць пасярэднікам паміж Расіяй і Украінай, калі не з’явіцца "яўных прыкмет" магчымай здзелкі. Такую заяву зрабіў дзяржсакратар Марка Рубіа.
"ЗША тры гады падтрымлівалі Украіну, але цяпер яны дасягнулі кропкі, калі трэба сфакусавацца на іншым", — зазначыў кіраўнік Дзярждэпа.
"Яўных прыкмет" ЗША чакаюць цягам некалькі дзён. Раней паведамлялася, што на гэтым тыдні Белы дом чакае адказу Пуціна на прапанове спынення агню.
Таксама Рубіа заявіў, што краіны ЕС мусяць быць уцягнутыя ва ўрэгуляванне вайны: "Краіны ЕС павінны быць уцягнутыя ва ўрэгуляванне на Украіне, каб адмена еўрапейскіх санкцый магла стаць часткай пагаднення". Раней усе перамовы ладзіліся без еўрапейцаў, хаця тыя патрабавалі свайго ўдзелу.
Дональд Трамп хацеў дамагчыся часовага перамір’я цягам сваіх першых 100 дзён на пасадзе. Гэты тэрмін заканчваецца 30 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут