ЗША на паўгода працягнулі прыпыненне санкцый супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў

24/10/2017 - 17:44

ЗША яшчэ на паўгода працягнулі прыпыненне санкцый супраць 9 беларускіх прадпрыемстваў. З імі можна праводзіць здзелкі, пры гэтым заблакаваная іх уласнасць не вызваляецца, адзначае Мінфін Злучаных Штатаў. Санкцыі былі ўведзены 10 гадоў таму пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006-га, якія былі названыя недэмакратычнымі. Пад іх патрапілі “Белнафтахім”, яго філіял у ЗША, “Гродна Азот”, “Гродна Хімвалакно”, “Нафтан”, “Белшына”, “Полацк Шкловалакно”, “Лакафарбы”, Беларускі нафтавы гандлёвы дом. Восенню 2015-га, пасля вызвалення групы беларускіх палітзняволеных, ЗША часткова скасавалі санкцыі і кожныя паўгода працягваюць іх прыпыненне.

Наступнае рашэнне ў справе санкцый чакаецца вясной 2018-га.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі