ЗША і Беларусь вяртаюць амбасадараў

17/09/2019 - 15:15
Дэвід Хэйл / @USEmbBy/Twitter

ЗША і Беларусь дамовіліся аднавіць дыппрадстаўніцтвы на ўзроўні паслоў. Пра гэта ў аўторак, 17 верасня, на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл.

Палітык перадаў прывітанне ад дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа, піша БелТА. Той папрасіў яго прыехаць у Беларусь, каб стаць сведкам важнага гістарычнага моманту двухбаковых адносін ЗША і Беларусі.

"Пасля нашай сустрэчы мы зробім аб'яву, што будзем абменьвацца пасламі па заканчэнні такой колькасці гадоў без паслоў", — паабяцаў Дэвід Хэйл.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі