ЗША чакаюць ад Беларусі большай дэмакратыі і правоў чалавека

15/09/2016 - 07:21

ЗША "праявяць гнуткасць" у пашырэнні санкцыяў, калі Беларусь пачне дзеянні, якія супярэчаць яе міжнародным абавязанням. Пра гэта на брыфінгу 14 верасня заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамента Марк Тонер, перадае БелаПАН.

Парламенцкія выбары, якія завяршыліся ў Беларусі, можна разглядаць як выкананне некаторых абяцанняў, але ЗША чакаюць большага, падкрэсліў Тонер. Ён звязаў санкцыі супраць афіцыйнага Мінску, уведзеныя ў 2006 годзе, з пытаннямі дэмакратыі і правоў чалавека.

Тонер нагадаў, што апошнім часам супрацоўніцтва паміж Беларуссю і ЗША па цэлым шэрагу пытанняў актывізавалася, аднак вяртанне ў Мінск амерыканскага амбасадара пакуль не абмяркоўваецца.

Раней Дзярждэпартамэнт у спецыяльнай заяве вітаў "шэраг паляпшэнняў" падчас парламенцкіх выбараў у Беларусі. Разам з тым Штаты адзначылі і "сур'ёзныя праблемы" ў выбарчым заканадаўстве нашай краіны.

Станоўчым момантам было названа тое, што ўпершыню за апошнія 12 гадоў у Палаце прадстаўнікоў з'явіцца альтэрнатыва. Негатыўным — тое, што Беларусь не здолела ў поўнай меры выканаць свае абавязанні па свабодных і справядлівых выбарах, выкладзеныя ў сумеснай заяве назіральных місій БДІПЧ, Парламенцкай асамблеі АБСЕ і Савета Еўропы. У прыватнасці, гэта непразрысты падлік галасоў, аднабаковы склад выбарчых камісіяў, адсутнасць інфармацыі для выбаршчыкаў у медыяпрасторы.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі