ЗША абяцаюць новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі

25/06/2021 - 16:54

ЗША абяцаюць новыя санкцыі супраць уладаў Беларусі. "ЕС ідзе на адзін крок наперадзе, увёўшы сектаральныя санкцыі супраць беларускай эканомікі і тых сфер, ад якіх залежыць Лукашэнка, заявіла намеснік дзяржсакратара ЗША Вікторыя Нуланд. — Мы паспрабуем зраўняцца ў гэтым".

ЕС ухваліў сектаральныя эканамічныя санкцыі супраць уладаў Беларусі 24 чэрвеня. Яны закранаюць нафтаперапрацоўку, экспарт калійных ўгнаенняў, банкаўскую сферу, тытунёвы бізнес і г. д. Раней рашэнне Еўрасаюза прывітаў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі