Жывую кантрабанду везла расіянка з Польшчы праз Брэст

29/09/2026 - 16:06

Экзатычных яшчарак знайшлі ў багажы расіянкі / Мытны камітэт

Беларускія мытнікі выявілі незвычайную кантрабанду ў багажы 44-гадовай расіянкі ў памежным пункце пропуску "Брэст".

Жанчына выбрала зялёны калідор, заявіўшы, што ёй няма чаго дэклараваць. Яе багаж агледзелі з дапамогай рэнтгенаўскай устаноўкі. У пенапластавай скрынцы былі выяўленыя пяць кантэйнераў з экзатычнымі жывёламі — яшчаркамі-бананаедамі.

Рэптылій канфіскавалі і перадалі Мінскаму заапарку. А на расіянку склалі адміністрацыйны пратакол.

Экзатычных яшчарак знайшлі ў багажы расіянкі / Мытны камітэт
Экзатычных яшчарак знайшлі ў багажы расіянкі / Мытны камітэт
Экзатычных яшчарак знайшлі ў багажы расіянкі / Мытны камітэт
Экзатычных яшчарак знайшлі ў багажы расіянкі / Мытны камітэт
Экзатычных яшчарак знайшлі ў багажы расіянкі / Мытны камітэт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі