Жыхары Гродна сабралі подпісы супраць вулічных музыкаў

31/07/2018 - 18:34

Жыхары Гродна сабралі подпісы супраць неўнармаваных выступаў вулічных музыкаў. Як паведамляе Hrodna.life, 17 чалавек падпісаліся пад заявай у міліцыю, каб выдаліць з вуліцы Савецкай непрафесійных артыстаў.

Гродзенцы скардзяцца не толькі на кепскі ўзровень многіх выканаўцаў, якія не ўмеюць граць і спяваць, але і на тое, што музыкі не змаўкаюць нават пасля 23.00. Аўтары заявы падкрэсліваюць, што яны не супраць вулічных артыстаў, а супраць калонак, начнога шуму і людзей з шапкамі.

Міліцыя зрэагавала на гэтую заяву, і цяпер на Савецкай выступаюць толькі тыя музыкі, якія атрымалі дазвол.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі