Жыхарку Наваполацка аштрафавалі на 870 рублёў за букет ружаў

30/03/2021 - 06:21

Жыхарку Наваполацка Алену Вінакураву 29 сакавіка суд аштрафаваў на 870 рублёў (30 базавых велічыняў), паведамляе партал Gorod214.by. 

Жанчыну затрымалі ў суботу, 27 сакавіка. Яна ішла з букетам з белых і чырвоных ружаў, каб павіншаваць дачку з днём нараджэння. Міліцыянты затрымалі яе, заявіўшчы, што адвязуць у пастарунак для высвятлення асобы. Аднак у гараддзеле міліцыі на яе склалі пратакол за несанкцыянаванае пікетаванне.

Выходныя Вінакурава правяла ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі