Жыхара Навагрудскага раёна за каментар на тры гады адправілі за краты

04/02/2022 - 07:00

Жыхара Навагрудскага раёна за каментар на тры гады адправілі за краты. Як паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці, 38-гадовага мужчыну пакаралі за "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці". У кастрычніку мінулага года ў адным з "дэструктыўных" тэлеграм-чатаў ён пракаментаваў відэа, на якім "мужчына робіць стрэлы са зброі, выкрыкваючы пры гэтым лозунгі". Пракуратура сцвярджае, што каментар мужчыны "падахвочваў іншых грамадзян да здзяйснення гвалтоўных супрацьпраўных дзеянняў, у тым ліку з выкарыстаннем зброі".

Крымінальную справу разглядаў суд Навагрудскага раёна. Прысуд яшчэ не набыў законнай сілы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі