Хуан Дыяс сем гадоў працаваў трэнерам у "Севільі" / "МЛ Витебск"
Дзеючы чэмпіён Беларусі па футболе "МЛ Віцебск" абвясціў аб прызначэнні галоўным трэнерам іспанскага спецыяліста Хуана Дыяса. 48-гадовы трэнер ужо прыступіў да працы з камандай.
З 2018 па 2025 год Дыяс працаваў у сістэме "Севільі". У сезоне 2022/23 ён выйграў трафей Лігі Еўропы.
У ролі галоўнага трэнера ён выйграў расійскую ФНЛ у сезоне 2025/26 з клубам "Радзіма". Пад яго кіраўніцтвам каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшла ў Расійскую Прэм'ер-лігу.
Трэнер аддае перавагу гульнявой схеме 4-3-3. Разам з галоўным трэнерам прыйшлі і яго асістэнты: Хасэ Серана, старшы трэнер; Антоніа Салас, асістэнт галоўнага трэнера, і Хуан Эспінар, трэнер па фізічнай падрыхтоўцы.
Іспанец стаў трэцім трэнерам у гэтым сезоне. "МЛ Віцебск" змагаецца за першае месца ў чэмпіянаце з "Іслаччу" і мінскім "Дынама". Да канца чэмпіянату застаецца сем тураў. У "букмекераў" і дынамаўцаў па дзве гульні ў запасе. У "ваўкоў" — адна.
Чэмпіянат аднаўляецца пасля міжнароднай паўзы на гульні зборнай 9 кастрычніка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут