Жыхар Магілёва прайграўся ў казіно і спрабаваў саскочыць з моста ў Дняпро

21/07/2017 - 12:48

Жыхар Магілёва прайграўся ў казіно і спрабаваў саскочыць з моста праз Дняпро на Пушкінскім праспекце. Але супрацоўнікі міліцыі і МНС пераканалі яго не зводзіць рахункі з жыццём.

Драма на мосце адбывалася блізу 7 гадзінаў раніцы. 31-гадовы жыхар Магілёва нападпітку пералез праз парэнчы і збіраўся саскочыць у раку. Нехта з мінакоў пабачыў гэта і выклікаў міліцыю.

Фота: БелТА.

Рух па Пушкінскім праспекце быў часткова перакрыты, а месца здарэнне — ачэпленае. Цягам трох гадзінаў міліцыянты і супрацоўнікі псіхалагічнай службы МНС угаворвалі мужчыну не скокаць. А той распавёў ім, што напярэдадні прайграўся ў казіно.

Але скончылася ўсё добра — зараз мужчына шпіталізаваны, а міліцыя праводзіць праверку і высвятляе прычыны і абставіны здарэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі