Жыццё пасля вайсковага перавароту: фотарэпартаж з М'янмы

01/02/2021 - 17:00

1 лютага ў М'янме (былая Бірма) адбыўся вайсковы пераварот. Вайскоўцы арыштавалі прэзідэнта, кіраўніцу ўраду, дзеячоў правячай партыі. Яны аб'явілі на год надзвычайнае становішча. Дзяржаўную ўладу атрымае галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Мін Аун Хлаін.

Вайскоўцы М'янмы незадаволеныя вынікамі парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў лістападзе 2020-га. Партыя, якую яны падтрымлівалі, атрымала толькі некалькі дзясяткаў месцаў у парламенце. І яны заявілі пра фальсіфікацыю.

Такім чынам, у М'янме спынены дэмакратычныя рэформы, якія адбываліся з 2011 года, пасля заканчэння вайсковай дыктатуры.

Гэты і наступныя здымкі — Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі