Журналістку TUT.by Любоў Каспяровіч асудзілі на 15 сутак

17/05/2021 - 16:03

Журналістку TUT.by Любоў Каспяровіч суддзя Маскоўскага раёна Сяргей Кацэр асудзіў на 15 сутак арышту. Ён палічыў, што Каспяровіч 14 траўня ўудзельнічала ў масавым мерапрыемстве ля будынку Дома правасуддзя, дзе ў той час пачынаўся разгляд "справы студэнтаў".

Пра тое, у чым яе вінавацяць, журналістка даведалася толькі на судзе. Яна прыйшла на суд па рэдакцыйным заданні, каб зрабіць адтуль рэпартаж.

Адвакат хадайнічаў, каб Каспяровіч адпусцілі, бо скончыліся 72 гадзіны ад часу яе затрымання. Аднак суддзя адхіліў хадайніцтва.

"Хто-небудзь можа мне патлумачыць, чаму я дагэтуль знаходжуся на Акрэсціна?" — запыталася журналістка. На гэта суддзя адказаў: "Вы не можаце задаваць пытанні суду".

Дарэчы, Анатоля Лябедзьку, затрыманага тады ж, асудзілі на 30 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі