Замаразкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 13 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца туман. Вецер прагназуецца заходняй чвэрці слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі чакаюцца замаразкі 0...-2 градусы. Удзень паветра прагрэецца да 9-15 градусаў са знакам "плюс".
У аўторак, 14 кастрычніка, уначы чакаецца пераменная воблачнасць, удзень — воблачна з праясненнямі. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па захадзе і поўначы Беларусі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца пераменных кірункаў — ад слабога да ўмеранага, удзень месцамі — парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць 1-6 градусаў цяпла, месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да -3 градусаў. Удзень будзе 9-15 градусаў вышэй за нуль.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут