Журналістку Hrodna.life Ірыну Новік выклікалі да ўчастковага і там затрымалі

01/06/2021 - 08:47
Ірына Новік / facebook.com

Рэдактар спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік затрыманая, паведамляе тэлеграм-канала Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Раніцай у аўторак яна прыйшла ў міліцыю — яе выклікалі да ўчастковага, і выйсці яна ўжо не змагла. Супрацоўнікі міліцыі выехалі да яе дадому, каб правесці агляд.

У нядзелю, 30 траўня, міліцыя затрымлівала галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. На яго склалі пратакол за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Сілавікі таксама правялі агляд дома і канфіскавалі ноўтбук, тэлефон, некалькі жорсткіх дыскаў і бел-чырвона-белы парасон.

Нагадаем, у сакавіку ў Новік ужо быў вобшук. Яна праходзіць сведкай па справе Алеся Пушкіна.  Крымінальная справа на Пушкіна, а таксама кіраўніка "Цэнтра гарадскога жыцця" Паўла Мажэйку была заведзеная за "рэабілітацыю нацызму".

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі