Жонцы Анджэя Пачобута адмовіліся паведаміць пра стан здароўя палітвязня

18/06/2021 - 16:25

У Жодзінскім СІЗА Аксане Пачобут адмовіліся паведаміць інфармацыю пра стан здароўя яе мужа — палітвязня Анджэя Пачобута. "Магчыма, ён супраць, каб распаўсюджвалі звесткі пра ягонае здароўе", — цытуе Радыё "Свабода" адказ, які далі жанчыне. 

Аксана будзе далей намагацца даведацца пра стан мужа.

Як паведамлялася раней, узяты пад варту па "справе палякаў" Анджэй Пачобут мае хворае сэрца. У зняволенні ён захварэў на каранавірус. У сувязі з тым, што за кратамі ён не атрымлівае належнай медыцынскай дапамогі, Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася да кампетэнтных органаў з заклікам неадкладна шпіталізаваць Пачобута.

Напярэдадні журналіста перадалі ў СІЗА лекі — іх можна перадаваць толькі цягам дзвюх гадзін кожны чацвер. Адвакатка не змагла трапіць да яго. Анджэй на пэрыяд да 21 дня застанецца на каранціне.

Журналіста, затрыманага 25 сакавіка, вінавацяць у "распальванні варожасці". Яму пагражае да 12 гадоў калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі