Жаночы біятлонны спрынт на чэмпіянаце свету выйграла нарвежка Тырыл Экхаф

05/03/2016 - 16:15

Нарвежская біятланістка Тырыл Экхаф выйграла спрынтарскую гонку на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Халменколене. Яна пераадолела дыстанцыю ў 7,5 кіламетра за 21 хвіліну 10,8 секунды і пры гэтым чыста адстралялася на абодвух агнявых рубяжах.

Другое месца ў прадстаўніцы Францыі Мары Дарэн-Абэр, на трэцім месцы немка Лаура Дальмаер.

У беларусак найлепшым вынікам стала 23-е месца Анастасіі Дубарэзавай — яна прайграла лідару гонкі 1 хвіліну 26,3 секунды і дапусціла адзін промах. Надзея Скардзіна на 33-м месцы, Ірына Крыўко — на 66-м, Ганна Сола — на 77-м.

Усяго стартавала 96 удзельніц.

Раней сёння прайшла мужчынская спрынтарская гонка, у якой беларус Уладзімір Чапелін паказаў 13-ты вынік.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі