Землятрус у Марока: ужо вядома пра больш за 1000 ахвяр

09/09/2023 - 14:31

Маракеш. Жанчына каля свайго зруйнаванага дому / AFP

Ужо вядома пра больш за 1000 ахвяр землятрусу ў Марока. Пра гэта паведаміла тэлебачанне каралеўства.

Колькасць параненых таксама перавышае 1000. Працы па разбору завалаў і пошуку зніклых без вестак працягваюцца.

Беларускі МЗС пакуль не паведамляў, ці пацярпелі падчас землятрусу беларусы, якія знаходзяцца ў гэтай краіне.

Магутны землятрус магнітудай 7,2 балы адбыўся ў Марока ў ноч на суботу. Зруйнаваныя сотні будынкаў, у тым ліку тыя, што ўваходзілі ў спіс сусветнай спадчыны UNESCO.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі