Зборная Швейцарыі атрымала валявую перамогу над камандай Сербіі — 2:1

22/06/2018 - 20:54

22 чэрвеня на чэмпіянаце свету па футболе зборная Швейцарыі атрымала валявую перамогу над камандай Сербіі — 2:1. На гол Мітравіча на 5-й хвіліне, трапным ударам на 52-й адказаў Джака. А на апошніх хвілінах Шакіры паставіў пераможную кропку.

У групе "Е" лідыруюць зборныя Бразіліі і Швейцарыі — па 4 ачкі, Сербія мае 3 ачкі, у Коста-Рыкі ачкоў няма. Сербам у апошнім туры давядзецца гуляць з бразільцамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі