Зборная Беларусі па хакеі перамагла каманду Славакіі на чэмпіянаце свету — 4:2

11/05/2016 - 16:44

Зборная Беларусі па хакеі феерычна перайграла славакаў у чарговым матчы чэмпіянату свету па хакеі — 4:2, саступаючы па ходзе матчу 0:2.

Правальным для беларусаў зноў аказаўся другі перыяд. Нашых шмат выдалялі: першую шайбу яны прапусцілі, калі гулялі ўтрох супраць пяцярых славакаў.

Заключная траціна матчу пачалася пад дыктоўку беларусаў. Беларускія хакеісты заціснулі славакаў, і ўжо на самым пачатку Кірыл Гатавец скараціў адставанне. На 48-й хвіліне пры гульні 4 на 4 Артур Гаўрус зраўноўвае лік. На 52-й хвіліне Андрэй Сцяпанаў выводзіць беларусаў наперад, а за тры хвіліны да канца Шарль Лінгле фіксуе пераможны лік — 4:2.

Наперадзе нашу каманду чакаюць гульні са зборнымі Нямеччыны, Венгрыі і Францыі. Бліжэйшы матч з немцамі пройдзе 13 траўня.

 

Хакей для чайнікаў. Што трэба ведаць пра гульню

6 траўня ў Маскве і Санкт-Пецярбургу пачаўся чэмпіянат свету па хакеі на лёдзе. У Беларусі гэта больш чым проста від спорту, і таму амаль месяц (фінал чэмпіянату пройдзе 22 траўня) пра клюшкі і шайбы можна будзе пачуць з кожнага акна, хочаце вы гэтага альбо не. Разбіраемся, што трэба ведаць пра хакей, каб не быць лохам хаця б падчас чэмпіянату.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі