Збор за “дармаедства” заплацілі ўжо 51 600 беларусаў

20/02/2017 - 14:30

Збор за “дармаедства” (збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў) заплацілі ўжо каля 51 600 беларусаў. У бюджэт яны пералічылі 15,6 млн рублёў. Апошнія дадзеныя паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства па падатках і зборах.

Як паведамляла Еўрарадыё, 20 лютага — апошні дзень, калі "дармаеды" могуць заплаціць збор. З заўтрашняга дня пачынае налічвацца пеня за несвоечасовую аплату — 16 капеек на дзень (58 рублёў за год). Таксама тым, хто не заплаціў збор, пагражае адміністрацыйная адказнасць. Агулам было разаслана каля 470 тысяч паведамленняў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі