Заўтра будзе 20 дзён, як супрацоўнікі Press Club Belarus знаходзяцца за кратамі

10/01/2021 - 14:55

Супрацоўнікі Press Club Belarus правялі Новы год у СІЗА. Заўтра будзе 20 дзён, як яны знаходзяцца за кратамі.

Але нават "там" яны не губляюць аптымізму. Дырэктар "Прэс-клуба" Сяргей Альшэўскі напісаў у лісце сваёй жонцы Юліі, каб яна ўяўляла, "што яны ўсе проста з'ехалі ў камандзіроўку на цягніку. У плацкартным вагоне. У гэтую камандзіроўку ніхто не хацеў ехаць, але давялося. Але ўсе хутка адтуль вернуцца".

Як паведамлялася раней, па "справе Прэс-клуба" затрымалі Юлію Слуцкую, Алу Шарко, Сяргея Альшэўскага, Сяргея Якупава, Пятра Слуцкага і былую журналістку БТ Ксенію Луцкіну.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі