Затрыманы інжынер Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама

20/07/2022 - 11:46

Сілавікі затрымалі інжынера Цэнтра інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама, яго падазраюць ва ўдзеле ў “экстрэмісцкім фарміраванні”, паведамляюць праваабаронцы.

Пра затрыманне стала вядома з “пакаяльнага відэа”, апублікаванага на адным з праўладных тэлеграм-каналаў. На ім затрыманы распавядае, што нібыта быў зарэгістраваны ў чат-боце плана “Перамога” і падпісаны на тэлеграм-канал ByPol.

Прозвішча затрыманага пакуль невядомае.

Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама адказвае за ІТ-распрацоўку для беларускага дзяржаўнага сектара. Сярод яго кліентаў — Мінскі гарвыканкам, адміністрацыі раёнаў, арганізацыі сферы ЖКЗ, буйныя прадпрыемствы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі