Затрыманага ў Мінску раварыста Станіслава Канавалава адпусцілі пад падпіску

03/05/2016 - 08:02

Затрыманага ў Мінску падчас нядаўняй “Крытычнай масы” раварыста Станіслава Канавалава позна ўвечары 2 траўня адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго дзяўчына Елізавета. Паводле яе слоў, зараз Станіслаў на працы, "яго стан нармальны".

Як паведамляла Еўрарадыё, 29 красавіка “Крытычная маса” у Мінску скончылася затрыманнямі 6 раварыстаў. Па версіі праваахоўнікаў, яны парушалі правілы дарожнага руху, не выконвалі патрабаванні даішнікаў, а адзін з іх з нават наладзіў бойку. На дваіх з затрыманых, нібыта, маглі завесці нават крымінальныя справы, але ў міліцыі гэтую інфармацыю пакуль не пацвердзілі. Дзмітрый Паліенка застаецца пад вартай, на гэтым тыдні яму могуць выставіць абвінавачанне.

Дзве версіі масавага затрымання раварыстаў у Мінску

“Крытычная маса” — акцыя, якая праходзіць у многіх гарадах Еўропы. Яе мэта — прасоўванне ровара, як транспартнага сродку.

Затрыманыя раварысты: Відэа міліцыянты перапісалі сабе і выдалілі

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі