Затрыманага бізнесмена Аляксеева падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды

20/04/2017 - 10:52

Следчы камітэт Беларусі пацвердзіў затрыманне бізнесмена Эрнэста Аляксеева. Старшыню савета дырэктароў холдынга Yaraw падазраюць у нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу (ч. 2 арт. 216 КК). Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова, крымінальную справу распачала Генеральная пракуратура. З Аляксеевым праводзяцца следчыя дзеянні.

Пра затрыманне бізнесмена сёння раніцай паведаміў партал tut.by, які спасылаўся на свае крыніцы. Эрнэст Аляксееў — галоўны пастаўшчык беларускай тэхнікі ў Туркменістан.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі