Застрэліўся брытанскі кампазітар і музыкант Кіт Эмерсан

12/03/2016 - 06:29

Не стала знакамітага музыканта, легенды прагрэсіў-року, клавішніка гурта ELP Кіта Эмерсана. Яго цела знайшлі раніцай у пятніцу ў доме ў Санта-Моніцы (штат Каліфорнія). Паліцыя паведаміла, што смерць наступіла ад агнястрэльнага ранення ў галаву. Асноўная версія — самагубства, адзначае ВВС.

Эмерсану быў 71 год. Больш падрабязна пра яго гл. тут.

Гурт Emerson, Lake & Palmer быў створаны ў 1970 годзе і праіснаваў 9 гадоў. Яго заснавальнікі — Кіт Эмерсан, Грэг Лэйк і Карл Палмер. Музыканты выпусцілі сем альбомаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі