"Партызанскі народны крыж" / t.me/CabinetBelarus/
Заснаваная новая беларуская ўзнагарода — нагрудны серабрысты крых з "Пагоняй", які атрымаў назву "Партызанскі народны крыж". Ім будуць узнагароджваць удзельнікаў падпольнага і партызанскага руху ў Беларусі "за акцыі, накіраваныя на аслабленне і ліквідацыю ўлады акупацыйнай адміністрацыі".
Узнагароду заснаваў Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, які ачольвае Святлана Ціханоўская. Яна распрацаваная Геральдычнай Радай. На адваротным баку "Партызанскага народнага крыжа" змешчаны надпіс "НІКОЛІ НЯ БЫЦЬ У НЯВОЛІ", пад якім — нумар узнагароды. Крыж выраблены з латуні з пакрыццём срэбрам (у яе "дададзены метал з расійскіх танкаў, разбітых ва Украіне").
Раней Аб'яднаны Пераходны Кабінет заснаваў медаль "Гонар і Годнасць", якім узнагародзілі 27 загінулых удзельнікаў беларускіх пратэстаў і беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут