Валерый Залужны / УНІАН
Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны генерал Валерый Залужны выказаўся наконт перспектыў вайны з расійскім агрэсарам.
"На нашай зямлі працягваецца барацьба, маштабаў якой свет не бачыў з часоў Другой сусветнай, — піша ён у Twitter. — Мы не маем права перакласці гэтую вайну на нашых дзяцей. Ворага трэба знішчыць тут і цяпер. І мы гэта можам зрабіць".
Украінскае войска працягвае вызваляць акупаваныя расіянамі тэрыторыі. У Маскве чакаюць чарговага ўкраінскага наступу на поўдні — на Херсонскім ці Запарожскім напрамках.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут