"Закон аб адтэрміноўках" дасць войску ўвосень каля трох тысяч чалавек

25/07/2019 - 13:58

Восеньскі прызыў пасля таго, як "закон аб адтэрміноўках" набудзе моц, павялічыцца на 2,5-3 тысячы чалавек, вясновы — да 1,5 тысячы. Такія лічбы назваў начальнік галоўнага арганізацыйна-мабілізацыйнага ўпраўлення — намеснік начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Аляксандр Шкірэнка, перадае БЕЛТА.

"Лічбы прагнозныя, таму што стан здароўя з кожным годам у людзей пагаршаецца, узнікаюць іншыя адтэрміноўкі. Першы прызыў, праведзены па законе, які набудзе моц, пакажа", — удакладніў Шкірэнка.

Вайскоўцы нагадваюць, што закон прадугледжвае захаванне прадастаўленых раней адтэрміновак. Гэта значыць, калі юнак паступіў у інстытут летась, ён можа давучыцца і атрымаць дыплом. Калі закон набудзе моц, яго дзеянне распаўсюдзіцца і на тых, хто паступіў у ВНУ сёлета. Тады маладыя людзі змогуць альбо скарыстацца адтэрміноўкай ад войска, альбо ўзяць адпачынак для праходжання службы. Месца ў навучальнай установе за імі захаваюць.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі