"Забегчы ў год". Уночы на 1 студзеня ў Мінску пройдзе Навагодні забег

25/12/2017 - 14:50
Фота: polzavred.ru

Навагодні забег пройдзе ў Мінску ўночы з 31 снежня на 1 студзеня. "Забегчы ў Новы год" прапануе ўсім жадаючым клуб аматараў бегу "Вікторыя".

Прабежка стартуе 31 снежня ў 23:30 ад Палаца спорту і будзе праходзіць уздоўж праспектаў Пераможцаў і Машэрава. "Разваротнае кола" — на Плошчы дзяржаўнага сцяга. Фініш — у 0:30 каля таго ж Палаца спорту. Дыстанцыя навагодняга забегу складзе 8,5 км.

Збор паўночных бегуноў пачынаецца ў 23:00. Пажадана прыйсці загадзя. На месцы старту/фінішу будзе працаваць камера захоўвання. Таксама удзельнікаў забегу просяць прыходзіць у зімовай бегавой спартыўнай форме — пераапранацца ў Дзядоў Марозаў, Снягурак і іншых казачных персанажаў неабавязкова.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі