Забаўныя кабінкі для галасавання (фота)

22/02/2022 - 11:34

Еўрарадыё паглядзела, як выглядаюць кабінку для галасавання на сёлетнім рэферэндуме ў розных раёнах.

У ЦВК заявілі, што шторак на кабінках не будзе — дзеля барацьбы з пандэміяй кавіду. А мясцовыя ўлады часам пайшлі яшчэ далей...

Праваабаронцы апублікавалі здымак кабінак у "ідэалагічна правльных" чырвона-зялёных колерах. Цікава, што заднія сценкі ў гэтых кабінках не прадугледжаныя.
Так выглядаюць кабінкі ў Карэліцкім раёне: камісія можа кантраляваць, як галасуе выбарац / polymia.by
Фатаздымак з Зэльвенскага раёна ўжо абышоў сацсеткі: нахілены столік дазваляе камісіі цалкам кантраляваць "волевыяўленне" выбарца / zelva.grodno-region.by
А вось у Баранавіцкім раёне на кабінках нават шторкі не знялі / nashkraj.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі