Грошы / Euroradio
Сярэдні заробак у Беларусі ў жніўні склала 3135,9 рубля (да выплаты падаходнага падатку), паведамляе Белстат. Гэта на 36,9 рубля меней, чым было ў ліпені, але ўсё адно вышэ за чэрвеньскі ўзровень.
У рэальным выражэнні з папраўкай на інфляцыю сярэдні заробак па краіне за год вырас на 8,1% (у параўнанні са жніўнем 2025-га).
Сярэдні жнівеньскі заробак у Мінску склаў 4032,8 рубля — на 83,6 рубля меней, чым у ліпені. Па Мінскай вобласці сярэдні заробак быў большы 3200 рублёў, па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях — больш за 2800 рублёў. Крыху менш за 2800 рублёў склаў сярэдні заробак па Гомельшчыне. А завяршаюць спіс Віцебская і Магілёўская вобласці, дзе сярэдні заробак не дацягнуў нават да 2700 рублёў.
Найбольшыя заробкі зафіксаваныя ў сферы пасажырскага авіятранспарту — 8653 рублі. Праўда, гэта амаль на 2000 рублёў меней, чым у ліпені. Другое месца займаюць прадстаўнікі IT — 7894,5 рубля, трэцяе — работнікі дапаможнай дзейнасці ў сферы фінансавых паслуг і страхавання (7821,1 рубля).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут